7 снежня 2025, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як здзелка Украіны па Rafale можа пераламаць ход вайны супраць Расіі

4
Як здзелка Украіны па Rafale можа пераламаць ход вайны супраць Расіі

Зяленскі назваў здзелку гістарычнай.

Парыж і Кіеў падпісалі 10-гадовае абароннае пагадненне, у межах якога Украіна атрымае 100 шматмэтавых знішчальнікаў Dassault Rafale, а таксама радары, запасы ракет і кіраваных бомбаў, а таксама восем зенітна-ракетных комплексаў SAMP/T. Пра гэта абвясціў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам на авіябазе пад Парыжам, піша Newsweek (пераклад — сайт Charter97.org).

«Гэта гістарычнае пагадненне ўзмацняе нашу армію і абараняе наша неба», — заявіў Зяленскі.

Rafale чацвёртага пакалення стануць самым сучасным дадаткам да ўкраінскага авіяпарку, у які ўжо ўвайшлі французскія Mirage 2000, амерыканскія F-16 і савецкія самалёты, атрыманыя ад саюзнікаў. Вядуцца перамовы аб магчымых пастаўках шведскіх Gripen.

Нягледзячы на тое, што расійскія ВКС пераўзыходзяць украінскія па колькасці і тэхналагічным узроўні, эксперты адзначаюць нізкую эфектыўнасць расійскай авіяцыі за амаль чатыры гады вайны.

Аднак хуткага эфекту ад Rafale чакаць не варта: падрыхтоўка пілотаў і тэхперсаналу зойме значны час. Старшыня камітэта Вярхоўнай Рады па знешняй палітыцы Аляксандр Мярэжка назваў пагадненне «палітычным ударам па Расіі».

Францыя ўжо паспяхова экспартавала Rafale ў Катар, ААЭ і іншыя краіны. Для Еўропы пастаўкі Кіеву адбываюцца на фоне вычарпання ўласных запасаў узбраення і асцярогаў магчымай расійскай агрэсіі ў найбліжэйшыя гады.

Перамовы аб спыненні агню, ініцыяваныя ЗША, пакуль зайшлі ў тупік, нягледзячы на перадвыбарчыя абяцанні Дональда Трампа завяршыць вайну за 24 гадзіны. Сімвалічна, што пагадненне падпісана на фоне расійскіх атак, якія працягваюцца, і ўзмацнення запытаў Украіны на сучасныя сістэмы ППА і авіяцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках