У Мінску эвакуавалі дзіцячую паліклініку
4- 18.11.2025, 13:04
- 2,570
З-за паведамлення аб замініраванні.
Адпаведныя органы праводзяць праверку паведамлення аб магчымым замініраванні 3‑й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі.
Па адрасе вул. Магілёўская, 2/3, працуюць супрацоўнікі міліцыі.
Аказанне медыцынскай дапамогі прыпынена дзеля бяспекі наведвальнікаў і работнікаў установы.
Учора паступіла паведамленне аб замініраванні дзіцячага садка ў Малінаўцы, але яно не пацвердзілася.