5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, якая танула ў ледзяной вадзе

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, якая танула ў ледзяной вадзе

Падрабязнасці.

Увечары 15 лістапада каля 18:00 на канале ў населеным пункце Станіславаў Першы адбылася трагедыя — дзве жанчыны ўпалі ў ваду. Адна з іх была выратавана беларускім рыбаком, паведамляе miejskireporter.pl.

71‑гадовую жанчыну з ледзяной вады выцягнуў сведка — беларус, які побач рыбачыў.

Другую пацярпелую, 47‑гадовую жанчыну, дасталі выратавальнікі. Яе стан быў вельмі цяжкі, ёй доўга праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы на беразе.

71‑гадовая жанчына ж была ў свядомасці, але не магла гаварыць.

Абедзвюх пацярпелых даставілі ў бальніцы, 71‑гадовую — верталётам.

47‑гадовая жанчына памерла ў бальніцы. Стан 71‑гадовай жанчыны застаецца вельмі цяжкім.

Дакладныя прычыны і абставіны трагедыі высвятляе паліцыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках