Беларус Аляксей Пратас перапыніў сваю бязрэзультатыўную серыю ў матчах НХЛ
1- 18.11.2025, 11:36
Пратас-старэйшы аддаў галявую перадачу і дапамог «Вашынгтону» здабыць перамогу.
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» на сваёй пляцоўцы перамог «Лос-Анджэлес» – 2:1. Гаспадары адкрылі лік на чацвёртай хвіліне, і аўтару шайбы — Мэту Рою — асіставаў Аляксей Пратас.
Такім чынам, беларускі форвард перапыніў зацяжную няўдалую серыю: на працягу шасці гульняў ён не мог зарабіць ніводнага выніковага ачка. Цяпер у Пратаса-старэйшага 11 (5+6) ачкоў у 19 матчах. «Вашынгтон» з 20 ачкамі займае 14-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.