Фрыдрых Мерц: Сусветны парадак, які існаваў 80 гадоў, падышоў да канца
11- 17.11.2025, 23:54
- 11,840
Канцлер Германіі таксама заявіў пра «глыбокі раскол у Атлантыцы».
Папярэдні сусветны парадак падышоў да канца. Пра гэта заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц на эканамічнай канферэнцыі, арганізаванай газетай Süddeutsche Zeitung.
«Мы яшчэ не ведаем, як ён (сусветны парадак — заўв.) будзе выглядаць праз некалькі гадоў, але мы з поўнай пэўнасцю ведаем, што парадак, які мы на Захадзе ведалі апошнія 80 гадоў, а на Усходзе — 35 гадоў, што гэты сусветны парадак цяпер <...> падышоў да свайго канца», — сказаў кіраўнік нямецкага ўрада.
Мерц дадаў, што ў цяперашні час узнік «глыбокі раскол у Атлантыцы». Паводле яго слоў, тое, што адбылося, ставіць пад сумнеў «амаль усё, што лічылася правільным і неабходным у трансатлантычных адносінах».