Нямецкая паліцыя шукала НЛА на мяжы з Чэхіяй
1- 17.11.2025, 22:23
- 5,016
Загадкавы аб’ект з гучным выбухам упаў з неба.
Магчымае падзенне невядомага лятальнага аб’екта выклікала хвалю спекуляцый у раёне Фогтланд у нямецкай зямлі Саксонія, што на мяжы з Германіяй.
Пра гэта паведамляе MDR.
У нядзелю ўвечары відавочца зняў відэа, як загадкавы аб’ект з гучным выбухам упаў з неба. Таксама было зроблена яшчэ некалькі фотаздымкаў гэтага аб’екта, пра што паведамілі мясцовай паліцыі.

Праваахоўнікі пачалі пошукі, але ў панядзелак іх спынілі. Прэс-сакратарка паліцыі Крысціна Фрыдрых сказала MDR, што «на дадзены момант няма сэнсу і мэтазгоднасці яшчэ больш пашыраць зону пошукаў».
Паводле яе слоў, іншыя службы не паведамлялі пра падзенне аб’екта; не было вядома ні пра пажары, ні пра знікненне або гібель людзей у выніку інцыдэнту.
У той жа час паліцыя Саксоніі лічыць, што відэа з НЛА з’яўляецца аўтэнтычным, таму цяпер правяраюць, ці не ідзе гаворка пра астранамічны аб’ект, які патрапіў з касмасу.