Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску знайшлі труп
4- 17.11.2025, 19:51
- 7,058
Памёр 86‑гадовы мужчына.
17 лістапада мінакі заўважылі цела мужчыны каля Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў у Мінску. Фота з месца здарэння хутка з'явілася ў сеціве, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Следчы камітэт паведаміў, што нічога надзвычайнага не адбылося. Як высветлілася, памёр 86‑гадовы мужчына, і яго смерць не звязана з крымінальнымі абставінамі.
Праверку па факце смерці вядзе Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта Мінска.
