Мінскае метро паказала новыя цягнікі
14- 17.11.2025, 16:01
- 10,570
Яны выраблены ў Расіі.
Мінская падземка паказала новыя вагоны і саставы, якія зрабілі ў Расіі і ўжо адправілі ў Беларусь. Два цягнікі мадэлі «Мінск-2024», вырабленыя на заводзе «Метравагонмаш», павінны трапіць у электрадэпо ТЧ-2 «Магілёўскае» для фінальнай падрыхтоўкі, піша Telegraf.news.
Усяго ж у межах дагавора, падпісанага ў лютым 2025 года, Мінскі метрапалітэн чакае 20 новых вагонаў.
Новыя цягнікі, як і тыя, што ўжо былі пастаўлены ў Мінск, абсталяваныя зарадкамі для мабільных прылад і маюць скразныя пераходы паміж вагонамі.
У галоўных вагонах прадугледжаны спецыяльныя месцы для маламабільных пасажыраў. А дызайн цягнікоў, натуральна, выкананы ў фірменных колерах Мінскага метрапалітэна.
У Мінскім метрапалітэне настаюць на тым, што хоць самі вагоны вырабляюць у Расіі, у іх канструкцыі выкарыстоўваюцца камплектуючыя з беларускіх прадпрыемстваў:
гасіцелі ваганняў;
элементы асвятлення салона і кабіны машыніста;
шклоачышчальнікі;
а таксама бартавая сістэма бяспекі руху.





Новыя саставы прызначаныя для мадэрнізацыі парку Аўтазаводскай лініі (другая па ўзросце ў Мінску).
Нагадаем, раней мінчукі раскрытыкавалі вагоны расійскай вытворчасці. У народзе іх празвалі «душыгуўкамі».