7 снежня 2025, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пракаментавала дыверсію на польскай чыгунцы

4
Украіна пракаментавала дыверсію на польскай чыгунцы

За ёй можа стаяць расійскае ГРУ.

Інцыдэнт, які адбыўся на польскай чыгунцы паміж Варшавай і Люблінам, з'яўляецца тыповай дыверсійнай дзейнасцю, за якую ў Расіі адказвае вайсковая частка 29155 Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.

Аб гэтым у панядзелак, 17 лістапада, заявіў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі РНБА Украіны Андрэй Каваленка, каментуючы выбух, у выніку якога быў пашкоджаны ўчастак шляху.

«Гэта дыверсійнае падраздзяленне расійскага ГРУ (Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — рэд.), адказнае за ажыццяўленне аперацый за мяжой. Краіны НАТА — адна з прыярытэтных мэтаў», — патлумачыў Каваленка.

Ён падкрэсліў, што асабліва гэта датычыць усяго, што звязана з дапамогай Украіне або з павышэннем абараназдольнасці краін — членаў НАТА.

«Розныя падпалы ў Германіі, Польшчы, іншых краінах — гэта праца расіян, замаскіраваная пад рознага кшталту сітуацыі. Звычайныя дыверсіі», — выказаў упэўненасць Каваленка.

Нагадаем, у Польшчы на чыгуначнай лініі Варшава — Люблін каля пасёлка Міка адбыўся акт дыверсіі — выбуховае прыстасаванне здэтанавала і разбурыла чыгуначнае палатно. Гэтую інфармацыю агучыў прэм'ер краіны Дональд Туск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках