7 снежня 2025, Нядзеля, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю ўжо ў лістападзе

2
Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю ўжо ў лістападзе

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Будрыс.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва разглядае магчымасць адкрыцця двух закрытых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю яшчэ да канца лістапада.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва магла б адкрыць два закрытыя пункты на мяжы з Беларуссю яшчэ да 30 лістапада, піша LRT.

«Я лічу, што мы павінны кіравацца тымі ж прычынамі і параметрамі, паводле якіх прымаліся рашэнні, — у панядзелак у Сейме заявіў журналістам кіраўнік літоўскай дыпламатыі. — Думаю, што гэта варта разгледзець».

Так ён адказаў на пытанне, ці могуць памежныя пункты быць адкрыты раней, чым цяпер вырашыў урад.

Кабінет міністраў закрыў мяжу з Беларуссю з пэўнымі выключэннямі да 30 лістапада.

«Мы назіраем, што адбываецца ў небе і на зямлі, функцыянуем мы ці не. Задача ніколі не заключалася ў тым, каб дасягнуць нечага да пэўнай даты або ставіць нейкія асаблівыя мэты. Мэта — прадухіліць гібрыдныя атакі, якія здзяйсняюцца супраць нас, каб рэжым змяніў свае паводзіны», — сказаў Будрыс.

Паводле слоў Будрыса, сітуацыя з паветранымі шарамі знаходзіцца пад кантролем.

«Сітуацыя, як я бачу на сённяшні дзень, нават пры ўмовах надвор'я, спрыяльных для правядзення супраць нас гібрыдных нападаў, кантралюемая. У тым сэнсе, што нашы аэрапорты працуюць», — сказаў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках