7 снежня 2025, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзіцячы сад Мінска прыйшло паведамленне пра закладзеную выбухоўку

4
У дзіцячы сад Мінска прыйшло паведамленне пра закладзеную выбухоўку

Што вядома?

У Мінску міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні дзіцячага сада, што паступіла 17 лістапада, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Сёння ўдзень у ДУА «Дзіцячы сад № 7» паступіла паведамленне з інфармацыяй пра закладзеныя выбуховыя прылады. Адміністрацыяй установы адукацыі прынята рашэнне аб эвакуацыі выхаванцаў і персаналу», — паведамілі ў ведамстве.

На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.

У міліцыі нагадалі, што за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаныя крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках