7 снежня 2025, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сам вырашыў будаваць трэці энергаблок БелАЭС

53
Лукашэнка сам вырашыў будаваць трэці энергаблок БелАЭС

Вар'яцкая заява.

Дыктатар Лукашэнка заявіў, што беларускія спецыялісты нібыта самі могуць на 85–90% пабудаваць трэці энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі, а асноўныя элементы ўзяць у Расіі.

Пра гэта дыктатар заявіў 17 лістапада на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсаром, перадае БЕЛТА.

«Мы гатовыя пабудаваць трэці блок. Адпрэчвання з боку прэзідэнта [Пуціна] няма зусім — адчуваю, ведаю яго падтрымку. З боку кіраўніка «Расатама» — абсалютная падтрымка. Вядома, яны ў гэтым зацікаўлены. Тым больш што мы гатовыя самі працэнтаў на 85–90 пабудаваць гэтую станцыю. Ну, а інжынірынг, рэактар — гэта расіяне. Гэтыя асноўныя элементы мы возьмем у Расіі, усё астатняе мы ўмеем рабіць. Нас расіяне навучылі падчас будаўніцтва гэтай першай станцыі», — распавёў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што беларускія спецыялісты не маюць досведу будаўніцтва атамных электрастанцый. Ключавыя работы на БелАЭС у Астраўцы выконвалі работнікі «Расатама». Расійская кампанія адзначылася шэрагам надзвычайных здарэнняў падчас узвядзення аб'екта.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках