5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»

4
Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»
Фота: Гілберт Флорэс/Variety

Яму ўручылі пачэсную ўзнагароду за ўклад у кіно.

У Лос-Анджэлесе акцёру Тому Крузу упершыню ў кар’еры ўручылі пачэсны «Оскар». Узнагарода была прысуджана 16 лістапада на цырымоніі Governor Awards, якая праходзіць асобна ад асноўнай цырымоніі «Оскар». За больш як 40 гадоў у кіно Круз чатыры разы намінаваўся на прэмію, але ні разу не выйграў, паведамляе BILD.

Круз раней намінаваўся як лепшы акцёр за фільмы «Народжаны чацвёртага ліпеня» і «Джэры Магуайэр», як лепшы акцёр другога плана за «Магнолію», а таксама як прадусар «Топ Ган: Мэверык».

Пачэсны «Оскар» лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод у кінабізнэсе: сярод мінулых лаўрэатаў — Чарлі Чаплін, Джуды Гарленд, Федэрыка Феліні, Фрэнсіс Форд Капала і Спайк Лі. Цяпер у гэты спіс увайшоў і Том Круз, якога ў Галівудзе называюць «выратавальнікам кіно» за ўклад у адраджэнне кінапракату пасля пандэміі.

Круз праславіўся не толькі ролямі, але і сваімі рызыкоўнымі трукамі ў серыі «Місія немагчыма», а таксама працай з культавымі рэжысёрамі — ад Стэнлі Кубрыка да Пола Томаса Андэрсана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках