У Расіі пачасціліся вулічныя акцыі пратэсту
8- 17.11.2025, 11:24
- 8,508
Расіяне стаміліся ад вайны.
У Расіі пачасціліся вулічныя акцыі пратэсту. На чацвёрты год вайны ў Расію вярнуліся вулічныя пратэсты. Нагоды — самыя розныя. У некалькіх гарадах музыкі сталі граць песні «замежных агентаў» у падтрымку пецярбургскага гурта «Стоптайм». У Уладзівастоку, Новасібірску і на Камчатцы людзі выйшлі на акцыі супраць павышэння ўтылізацыйнага збору. Мітынгі супраць дзяржаўнага мэсэнджара Max прайшлі ў Варонежы, Омску, Новасібірску і Пятрапалаўску-Камчацкім. У Прымор'і страйкуюць з-за затрымкі заробкаў, паведамляе тэлеграм-канал «Можам патлумачыць».
Пакуль Крэмль малюе карціну «стабільнасці» і запэўнівае, што краіна згуртаваная, — сацыялогія паказвае зусім іншае: людзі стаміліся ад вайны, пацыфісцкія настроі растуць, моладзь масава адмаўляецца ад «суверэннага інтэрнэту», а ў грамадстве назапашваецца агрэсія — што адлюстроўваецца і ў судовай статыстыцы.
Паводле звестак тэлеграм-канала, усё больш жыхароў Расіі ў знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў чытаюць кнігі пісьменнікаў, абвешчаных у краіне «замежнымі агентамі» і «тэрарыстамі». Гэтую літаратуру выдаюць выдавецтвы за мяжой, пасля чаго яе дастаўляюць у Расію «непадкантрольнымі ўладам спосабамі», гаворыцца ў паведамленні.