7 снежня 2025, Нядзеля, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў зайсці ў метро з патронам

24
Беларус спрабаваў зайсці ў метро з патронам

Яго затрымалі.

Інспектар службы бяспекі мінскага метрапалітэна ў вестыбюлі станцыі метро «Уручча» знайшоў патрон падчас дагляду ручной паклажы 66-гадовага жыхара Гомельскай вобласці.

Боепрыпас накіравалі на балістычную экспертызу. Спецыялісты заключылі, што патрон 5,45×39 «прыдатны для стральбы, выраблены заводскім спосабам і з’яўляецца боепрыпасам да нарэзнай агнястрэльнай зброі: 5,45-мм аўтаматам „АК/АКС‑74“, іх мадыфікацыям і іншай агнястрэльнай зброі, вырабленай пад дадзены патрон».

«Як патлумачыў сам затрыманы, патрон ён знайшоў на вуліцы і забыўся пра яго», — паведамілі ў ДКСЭ.

Першамайскім РАСК Мінска распачата крымінальная справа па арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках