7 снежня 2025, Нядзеля, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп змяніў пазіцыю адносна файлаў Эпштэйна

2
Трамп змяніў пазіцыю адносна файлаў Эпштэйна
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША заклікаў рэспубліканцаў прагаласаваць за іх публікацыю.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў сваіх калег-рэспубліканцаў у Кангрэсе прагаласаваць за публікацыю файлаў, звязаных з памерлым асуджаным сэксуальным злачынцам Джэфры Эпштэйнам, паведамляе CNN. Такім чынам ён адмовіўся ад свайго ранейшага супраціву гэтаму кроку. Рэспубліканцы маюць большасць у Палаце прадстаўнікоў — 219 месцаў супраць 214 у дэмакратаў.

У сацсетцы Truth Social Трамп напісаў:

«Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў павінны прагаласаваць за публікацыю файлаў Эпштэйна, таму што нам няма чаго хаваць. І прыйшоў час адмовіцца ад гэтай дэмакратычнай містыфікацыі, учыненай леварадыкальнымі вар’ятамі, каб адцягнуць увагу ад вялікага поспеху Рэспубліканскай партыі, уключаючы нашу нядаўнюю перамогу над арганізаваным дэмакратамі шатдаўнам».

Гэта адбылося пасля таго, як спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан заявіў, што, на яго думку, галасаванне па пытанні абнародавання дакументаў Міністэрства юстыцыі па справе Эпштэйна павінна дапамагчы пакласці канец абвінавачанням Трампа ў якой-кольвек сувязі з гвалтам Эпштэйна над непаўналетнімі дзяўчынкамі і гандлем імі.

12 лістапада дэмакраты ў Кангрэсе ЗША апублікавалі частку электроннага ліставання Эпштэйна. У лістах, датаваных 2011 годам, ён згадваў Дональда Трампа, выкарыстоўваючы выраз «сабака, якая не брэша» — намёк на тое, што Трамп мог ведаць пра яго дзейнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках