7 снежня 2025, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль ва ўсёй «ДНР» здарыўся блэкаўт

Амаль ва ўсёй «ДНР» здарыўся блэкаўт

Пасля атакі дронаў ЗСУ.

У «ДНР» у некаторых гарадах узнік поўны блэкаўт, да ранку 17 лістапада электразабеспячэнне было часткова адноўлена. Папярэдняя прычына — украінская атака на падстанцыю і ЦЭС, паведамляе Astra.

«Сёння ноччу праціўнік здзейсніў спробу з дапамогай ударных беспілотнікаў нанесці шкоду энергетычнай інфраструктуры. У выніку каля 500 тысяч абанентаў у Данецку, Макееўцы, Горлаўцы, Ясінаватай былі абясточаныя. Энергетыкі адразу ж прыступілі да аднаўлення падачы электраэнергіі. На дадзены момант у Горлаўцы, часткова ў Данецку і Макееўцы святло далі. Аўральныя працы працягваюцца», — паведаміў «кіраўнік ДНР» Дзяніс Пушылін.

Мясцовыя каналы пісалі пра поўнае адключэнне святла ў акупаванай частцы Данецкай вобласці, уключаючы Данецк, Макееўку, Горлаўку і Енакіева. «Мэр» Горлаўкі Іван Прыходзька пацвердзіў блэкаўт у горадзе.

Расійскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости» паведамляла пра адключэнне святла ў некалькіх раёнах Данецка.

Мясцовыя «данецкія», а таксама ўкраінскія каналы пісалі пра атаку на падстанцыю «Чайкіна» 330 кВ. Таксама паведамлялася пра аварыйнае адключэнне Старабешаўскай ЦЭС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках