Мастак незаўважна прынёс у брытанскі музей карціну, створаную штучным інтэлектам
3- 17.11.2025, 8:58
- 5,970
Праца правісела там некалькі гадзін.
Адрозніваць рукатворныя ілюстрацыі ад выяў, створаных генератыўнымі нейрасеткамі, становіцца ўсё складаней. Мастак Эліяс Марроу з Уэльса скарыстаўся гэтым, каб разыграць наведвальнікаў Нацыянальнага музея Кардыфа. У адной з залаў сучаснага мастацтва мужчына павесіў партрэт, «напісаны» ШІ, піша «Нож».
ШІ-палатно было стылізавана пад гістарычную карціну: на ім намаляваны сумны хлопчык у школьнай форме з пустай талеркай на каленях. Паводле слоў Эліяса, спачатку ён самастойна намаляваў накід, затым папрасіў ШІ удасканаліць працу для друку.
Эксперыментальнае палатно Марроу дапоўніў таблічкай. На ёй было пазначана наступнае: «Лічбавы друк на паперы, рамка на замову. Абмежаваная серыя, з подпісам. Прадастаўлена мастаком, 2025».
Паведамляецца, што ШІ-карціна правісела ў музеі не адну гадзіну. За гэты час, калі верыць Марроу, яе разгледзелі сотні чалавек. Некаторыя не паддаліся на правакацыю.
«Чаму там вісіць неякасны твор мастацтва, створаны штучным інтэлектам, без указання на гэта?» — спытаў турыст з Ірландыі.
Наглядчыкі адказалі, што «яны нічога не ведаюць ні пра твор, ні пра тое, калі ён з’явіўся». Неўзабаве кіраўніцтва Нацыянальнага музея Кардыфа адрэагавала на скаргі, карціну прыбралі.
Марроу, даведаўшыся пра гэта, заявіў: «ШІ нікуды не дзенецца; абмяжоўваць яго магчымасці супярэчыла б маім перакананням у адносінах да мастацтва».