Спявак-пуцініст Розэнбаум хацеў ударыць журналіста за пытанне пра кватэру
21- 16.11.2025, 20:51
- 15,822
Расійскаму барду не спадабалася, што карэспандэнт назваў яго кватэру «гняздзечкам».
Расійскі спявак Аляксандр Розэнбаум хацеў ударыць журналіста за слова «гняздзечка» ў пытанні пра кватэру. Пра гэта піша News.ru.
Адзін з карэспандэнтаў папрасіў артыста пракаментаваць чутку пра тое, што ў яго «гняздзечку» захоўваецца мноства засушаных насякомых.
«Гняздзечка-кватэра — гэта ваша, напэўна. А ў мяне яна — кватэра, разумееце? Калі мне прадстаўнікі прэсы кажуць такія словы пра маё «гняздзечка», мне хочацца разгарнуцца з левай, каб трапіла вам у правую шчаку, так? Але я гэтага цяпер рабіць не буду. Гняздзечкі — гэта не ў мяне», — заявіў Розэнбаум.
Ён дадаў, што ў яго кватэры сапраўды ёсць пакой, упрыгожаны насякомымі. Памяшканне прысвечана памяці брата спявака, які любіў калекцыянаваць матылькоў.