7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія правяла вучэнні на мяжы з Літвой і Польшчай

3
Расія правяла вучэнні на мяжы з Літвой і Польшчай

РФ адпрацоўвала высадку дэсанту.

Падраздзяленне спецназа Балтыйскага флоту правяло вучэнні ў Калінінградскай вобласці з высадкай парашутнага дэсанту і адпрацоўкай захопу палонных. Як паведамляе прэс-служба флоту, вайскоўцы дэсантаваліся з верталёта Мі-8 на кіраваных парашутных сістэмах «Мальва» і «Арбалет». Пасля прызямлення спецназаўцы адпрацоўвалі «навыкі захопу палонных, вядзенне разведвальных дазораў, спосабы вываду з ладу камунікацый умоўнага праціўніка», піша The Moscow Times.

Дэсантаванне ажыццяўлялася групамі да 20 чалавек з вышыні 800 метраў у поўнай баявой экіпіроўцы, уключаючы зброю і дадатковае снаражэнне. Падчас вучэнняў актыўна выкарыстоўваліся прыцэлы начнога бачання і беспілотнікі коптарнага тыпу, паведамляе прэс-служба.

Вучэнні праходзяць на фоне растучай занепакоенасці заходніх краін вайсковай актыўнасцю Расіі ў рэгіёне. Улетку кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі (BND) папярэджваў, што Масква можа паспрабаваць ажыццявіць правакацыю ў балтыйскіх краінах, аналагічную анексіі Крыму ў 2014 годзе, — не праз маштабнае ўварванне, а за кошт схаванага накіравання сіл без распазнавальных знакаў для захопу прыгранічных гарадоў пад выглядам абароны рускамоўнага насельніцтва.

У лютым датская разведка паведаміла, што Расія тэарэтычна здольная распачаць шырокамаштабную вайну ў Еўропе на працягу пяці гадоў. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ў чэрвені пацвердзіў гэтую ацэнку, заявіўшы, што Масква можа атакаваць краіны Альянсу ўжо праз пяць гадоў. У кастрычніку начальнік Генштаба Узброеных сіл Францыі генерал Фаб'ен Мандон казаў, што французская армія павінна быць гатовая да магчымай сутычкі з Расіяй у найбліжэйшыя тры–чатыры гады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках