7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Саннікава абралі амбудсменам Сусветнага Кангрэсу Свабоды

3
Андрэя Саннікава абралі амбудсменам Сусветнага Кангрэсу Свабоды

Палітык намерваецца звярнуць увагу на беларускіх палітвязняў.

У Берліне ў будынку гарадскога парламента 8–9 лістапада прайшла Генеральная асамблея Сусветнага Кангрэсу Свабоды, якая аб’яднала змагароў з дыктатурамі з усяго свету. Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў быў абраны ў Выканаўчую раду Сусветнага Кангрэсу Свабоды на пасаду амбудсмена. Пра гэта апазіцыйны палітык расказаў сайту Charter97.org:

— На Кангрэсе адбылася змена кіраўніцтва. Як іранічна выказаўся Гарры Каспараў, які пакінуў сваю пасаду ў Выканаўчай радзе, «адбылася мірная перадача ўлады». Мяне абралі ў Выканаўчую раду на пасаду амбудсмена. Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Амбудсмен па вызначэнні займаецца пытаннямі, звязанымі з правамі чалавека. Гэта будзе датычыцца як нашага ўнутранага жыцця — жыцця сябраў Кангрэсу, адносін паміж рознымі праектамі, планамі, людзьмі, — так і знешніх аспектаў.

Я, перш за ўсё, планую звярнуць увагу на палітвязняў. На гэтым Кангрэсе мы пастаянна гаварылі пра беларускіх палітвязняў. Канкрэтныя планы мы збіраемся абмяркоўваць на наступным тыдні — планы дзейнасці ўсяго Кангрэсу і, у прыватнасці, амбудсмена. Пэўныя думкі ў мяне ёсць, некаторыя прапановы я буду ўносіць, пэўныя дзеянні і праекты, якія я вёў, буду працягваць. Штосьці больш-менш канкрэтнае можна будзе сказаць праз месяц. Пакуль я не маю права агучваць унутраныя абмеркаванні. У любым выпадку лічу, што гэта даволі добрая пазіцыя, каб павысіць узровень міжнароднай увагі найперш да катастrafічнага становішча палітвязняў у Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках