5 снежня 2025, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Пуцін зламаў хрыбет эканоміцы РФ

9
Эканаміст: Пуцін зламаў хрыбет эканоміцы РФ

Спыненне вайны не дапаможа.

Незалежны расійскі эканаміст Ігар Ліпсіц агучыў вельмі змрочную ацэнку будучыні сваёй краіны, падкрэсліўшы, што пасля 24 лютага 2022 года Расія страціла магчымасць вярнуцца да ранейшага стану. Паводле яго слоў, наступствы вайны аказаліся настолькі разбуральнымі, што цяпер дзяржава асуджаная рухацца па нізходнай траекторыі, піша «Дыялог».

«Расія, нават спыніўшы ваяваць, ужо не вернецца ў кропку нуль, адкуль яна можа пайсці ў тую ж цудоўную даль, куды яна ішла да 24 лютага 2022 года. Усё! Яна зламала сабе хрыбет і далей будзе паўзці на мыліцах па ўбогай дарозе і да добрага не прыйдзе», — заявіў Ліпсіц.

Ён падкрэслівае, што Крэмль, нягледзячы на знясіленне эканомікі, будзе і далей укладаць рэсурсы ў вайну, выкачваючы грошы з грамадзянскага сектара і павялічваючы беднасць насельніцтва.

Ліпсіц адзначае, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін імкнецца падтрымліваць ваенныя выдаткі любой цаной, але рэальная сітуацыя выходзіць з-пад яго кантролю.

«Пуцін будзе, вядома, колькі хопіць сіл, фінансаваць вайну бясконца, адбіраючы грошы з грамадзянскай эканомікі і заганяючы ў бяду, у жабрацтва мноства расіян. Але пытанне ў тым, што ён не кіруе эканомікай — эканоміка жыве паводле ўласных законаў. І эканоміка Расіі ўжо ў крайняй бядзе», — паведаміў эксперт.

Ён звяртае ўвагу на даныя афіцыйнай статыстыкі: рост, пра які Крэмль заяўляў летась, знік.

«Паглядзіце, нават Расстат апошнія месяцы дае нулявы тэмп росту. Не 4,3%, як летась Пуцін распавядаў, а проста 0! Вось такая карціна», — сказаў Ліпсіц.

Паводле яго слоў, сітуацыя будзе пагаршацца, і Расія хутка сутыкнецца не проста са стагнацыяй, а з падзеннем: «І далей будзе толькі горш, будзе ўжо не нуль, а падзенне».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках