7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне інсцэніравалі «ўзяцце» Мірнаграда

1
Расіяне інсцэніравалі «ўзяцце» Мірнаграда

ЗСУ знішчылі акупантаў, якія спрабавалі стварыць ілюзію «ўзяцця» горада.

ЗСУ знішчылі расійскі трыкалор, які акупанты вывесілі на тэрыторыі шахты «Мірнаградуголь», каб імітаваць дасягненні на фронце.

Аб гэтым паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на 7-ы корпус Дэсантна-штурмавых войскаў у Telegram.

Як распавялі вайскоўцы, учора, 13 лістапада, расійскія акупанты выкарысталі тактыку флагштокаў і вывесілі трохкаляровую анучу на тэрыторыі шахты «Мірнаградуголь», што на паўднёва-ўсходніх ускраінах Мірнаграда.

У ДШВ растлумачылі, што такім чынам расіяне спрабавалі ажыццявіць інфармацыйна-псіхалагічны ціск на абаронцаў Пакроўскай агламерацыі і стварыць ілюзію паўнавартаснага знаходжання ў горадзе, нягледзячы на адсутнасць магчымасці там замацавацца.

Вайскоўцы 38-й асобнай брыгады марской пяхоты выкарысталі FPV-дрон і знішчылі расійскі сцяг. Двух расійскіх пехацінцаў, якія ўздымалі трыкалор, украінскія вайскоўцы выявілі і таксама ліквідавалі.

«У цэлым сітуацыя ў Мірнаградзе складаная. Расіяне час ад часу невялікімі групамі па 1–2 чалавекі пранікаюць у горад. Але нашы вайскоўцы ў выніку зладжаных пошукава-ўдарных дзеянняў знішчаюць акупантаў», — дадалі вайскоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках