Даляр падаражэў
2- 14.11.2025, 15:23
- 4,192
Расійскі рубель патаннеў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада даляр падаражэў на 0,07% — да 2,9695 рубля.
Курс еўра стаіць на месцы — 3,4508 рубля. Таргі гэтай валютай 14 лістапада не праводзіліся.
Расійскі рубель патаннеў на 0,18% — да 3,6698 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,24% — да 4,188 рубля за 10 юаняў.