7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МІ-6 папярэдзіў пра план Пуціна адносна Украіны

3
Экс-кіраўнік МІ-6 папярэдзіў пра план Пуціна адносна Украіны
Рычард Мур

Крэмль мае намер працягваць вайну.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не мае намеру заключаць мірную дамову з Украінай і збіраецца падпарадкаваць Маскве суседнюю краіну, заявіў былы кіраўнік Сакрэтнай разведвальнай службы МЗС Вялікабрытаніі (МІ-6) Рычард Мур. «У бягучых умовах — я абапіраюся на інфармацыю, атрыманую мной некалькі тыдняў таму з разведкі — ён (Пуцін. — рэд.) не гатовы заключаць пагадненне», — сказаў Мур у інтэрв’ю Bloomberg. Паводле яго слоў, вайна для расійскага прэзідэнта стала «не проста пытаннем тэрыторыі, а пытаннем дамінавання і ператварэння Украіны ў нешта, падобнае да яе (Расіі. — рэд.) суседа — Беларусі».

Былы кіраўнік МІ-6 адзначыў, што на дадзены момант Пуцін спрабуе маніпуляваць заходнімі краінамі, у тым ліку ЗША. «Ён — афіцэр разведкі. Я ведаю такіх людзей. Ён спрабуе манеўраваць, каб паставіць нас у зручнае для яго становішча, і мы павінны стрымліваць яго і не даваць яму такой прасторы для манеўру», — патлумачыў Мур. На яго думку, калі Захад не дапаможа Украіне перамагчы ў вайне, гэта паўплывае на дзеянні Кітая, бо кітайскі лідар Сі Цзіньпін «вельмі ўважліва» сочыць за рэакцыяй саюзнікаў на расійска-ўкраінскі канфлікт. Калі Сі Цзіньпін убачыць, што Захад «слабы адносна Украіны», ён можа паспрабаваць захапіць Тайвань, папярэдзіў Мур.

Паводле яго слоў, у якасці дадатковай падтрымкі Украіны заходнія краіны павінны ўзмацніць украінскую супрацьпаветраную абарону, дазволіць удары на вялікую адлегласць па расійскай тэрыторыі, дапамагчы з фінансаваннем абароннай прамысловасці краіны, а таксама аказаць «куды большы ціск» на Пуціна ўнутры Расіі. «Я не прэтэндую на тое, што гэта дасць неадкладныя вынікі. Мы павінны набрацца цярпення», — сказаў Мур, падкрэсліўшы, што Захад не павінен прайграць Расіі «спаборніцтва волі».

Мур пакінуў пасаду кіраўніка МІ-6 у верасні. Новаю кіраўніцай службы была прызначаная Блэйз Метрэвелі, якая ў мінулым узначальвала контрразведку МІ-5. Ацэнка брытанскай разведкі супадае з апошнімі разведданымі ЗША, згодна з якімі Пуцін «як ніколі поўны рашучасці» працягваць вайну і здабыць перамогу на полі бою, нягледзячы на спробы прэзідэнта Дональда Трампа арганізаваць мірныя перамовы. У амерыканскай разведцы адзначалі, што Пуцін імкнецца замацаваць кантроль над украінскай тэрыторыяй, каб апраўдаць чалавечыя і фінансавыя страты, якіх Расія зазнала пасля поўнамаштабнага ўварвання ў суседнюю краіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках