Чаргі на мяжы: што адбываецца перад адкрыццём двух пунктаў пропуску
- 14.11.2025, 11:14
- 2,930
Выезду чакаюць амаль тры тысячы легкавых аўтамабіляў і дзясяткі аўтобусаў.
Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра сур'ёзныя чаргі на выезд у Еўрапейскі саюз: перад выхаднымі чакаюць прапуску больш за 4 400 транспартных сродкаў.
Найбольшыя чаргі перад Тэрэспалем (Брэст), адзіным польскім пунктам пропуску, даступным для легкавых аўтамабіляў. Тут выезду чакаюць 2 950 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў.
Таксама на польскім напрамку каля пункта пропуску Кукурыкі (Казловічы) сабраліся 360 грузавікоў.
На латвійскім напрамку каля Патэрніекі (Грыгароўшчына) у чарзе — 120 грузавікоў.