Дроны атакавалі Саратаў: у раёне НПЗ лютуе пажар
2- 14.11.2025, 8:39
- 7,760
З'явілася відэа наступстваў.
Расійскі Саратаў уначы атакавалі невядомыя дроны. Мясцовыя паблікі паведамілі, што пад ударам апынуўся НПЗ, хоць улады афіцыйна заявілі пра пашкоджанне «грамадзянскай інфраструктуры».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія паблікі ў Telegram.
Карэспандэнты расійскіх СМІ і відавочцы надзвычайнага здарэння злілі ў сетку кадры атакі і яе наступстваў, на якіх відаць зарыва, пажар і дым.
«Зараз нашы рэпарцёры фіксуюць пажар пасля атакі ў Саратаве», — напісалі пад відэа ў адным з паблікаў.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін пасля 2:00 у сваім Telegram паведаміў пра пагрозу БПЛА ў рэгіёне, а ўжо пасля пятай раніцы пацвердзіў атаку дронаў. Пры гэтым Бусаргін не паведаміў, што менавіта трапіла пад удар, але напісаў пра «пашкоджанне аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры».
Мясцовыя паблікі, у сваю чаргу, напісалі пра атаку дронаў на НПЗ, пра грамадзянскую інфраструктуру гаворкі не ішло. Таксама вядома, што на нафтаперапрацоўчым заводзе ўзнік пажар.