Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі расійскага чыноўніка
3- 13.11.2025, 22:26
- 6,896
Ён 10 гадоў быў мэрам пермскай Горназаводскай акругі.
Былы кіраўнік Горназаводскай акругі Пермскага краю Аляксандр Афанасьеў ліквідаваны на фронце ва Украіне. Пра гэта паведаміла адміністрацыя акругі на сваёй старонцы ў «ВКонтакте».
Афанасьеў нарадзіўся 23 чэрвеня 1972 года ў Горназаводску. У 2004 годзе ён скончыў Пермскі філіял Уральскай акадэміі дзяржаўнай службы.
Афанасьева абралі на пасаду кіраўніка Горназаводскага муніцыпальнага раёна ў 2011 годзе, і ён займаў яе дзесяць гадоў — да снежня 2021 года.
Паводле дадзеных мясцовых СМІ, у 2024 годзе яго асудзілі па справе аб парушэннях, звязаных з ТАА «Горназаводскі камбінат добраўпарадкавання». У канцы мінулага года Афанасьеў заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ, а на пачатку студзеня знік без вестак у зоне «СВА».