7 снежня 2025, Нядзеля, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць суўладальніка студыі «Квартал 95»

18
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць суўладальніка студыі «Квартал 95»

Цімур Міндзіч замешаны ў карупцыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць бізнесмена Цімура Міндзіча, свайго партнёра па праекце «Квартал 95», і фінансіста Аляксандра Цукермана.

Следчыя Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны і Спецыяльнай антыкарупцыйнай пракуратуры назвалі іх арганізатарамі маштабнай карупцыйнай схемы ў дзяржаўнай кампаніі «Энергаатам», перадае канал «Настоящее время». Сцвярджаецца, што ад падрадчыкаў патрабавалі адкаты, прыкрываючыся блізкасцю да вышэйшых эшалонаў улады.

Міндзіч і Цукерман пазбаўленыя дзяржаўных узнагарод. Ім на тры гады заблакаваныя актывы ў Украіне і спыненая магчымасць ажыццяўляць гандлёвыя аперацыі. У дачыненні да іх уведзеная забарона на набыццё ў прыватную ўласнасць зямельных дзялянак і іншыя меры. У указе сказана, што бізнесмены маюць грамадзянства Ізраіля.

Міндзіч пакінуў Украіну за некалькі гадзін да таго, як да яго прыйшлі з вобшукам. Ён зрабіў гэта нягледзячы на забарону на выезд мужчын за мяжу. Цукерман таксама знаходзіцца не ў Украіне. Да яго 12 лістапада дазваніліся журналісты праграмы «Схемы» Украінскай службы Радыё Свабода. На пытанне пра падазрэнні ў карупцыі ён адказаў: «Усё няпраўда, усё хлусня».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках