7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы назвала ўмову адкрыцця мяжы з Беларуссю

1
Прэм'ер Літвы назвала ўмову адкрыцця мяжы з Беларуссю

Першы крок павінен зрабіць Мінск.

Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене кажа, што па меры таго, як працягваюцца дыскусіі адносна магчымых перамоваў з Беларуссю, задзейнічаныя ўсе дыпламатычныя каналы, аднак чакаецца першы крок ад Мінска, паведамляе LRT.

«Сапраўды, усе дыпламатычныя каналы задзейнічаныя, каб урэгуляваць сітуацыю. І мяжы з Беларуссю не закрытыя проста так — яны закрытыя з-за гібрыднай атакі. Як толькі мы атрымаем пацверджанне з боку Беларусі, што атакі ўрэгуляваныя (…), мы прымем рашэнне адкрыць мяжу», — у чацвер журналістам сказала прэм'ер.

Учора міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што афіцыйны Мінск гатовы да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоваў.

«Калі літоўскі бок сапраўды гатовы забяспечваць інтарэсы сваіх грамадзян, сапраўды гатовы выбудоўваць свае дзеянні ў адпаведнасці з патрэбамі і патрабаваннямі тых прадпрымальнікаў, якія цяпер пакутуюць ад гэтых аднабаковых мер Літоўскай Рэспублікі, то яна ў найбліжэйшы час пазітыўна адкажа на нашы прапановы», — сказаў учора міністр.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў канцы кастрычніка да 30 лістапада. Прычынай сталі неаднаразовыя парушэнні паветранай прасторы краіны метэаралагічнымі зондамі, што прыводзіла да паралізацыі працы аэрапорта Вільнюса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках