5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У НХЛ з'явіцца яшчэ адзін беларус

У НХЛ з'явіцца яшчэ адзін беларус
Віталь Пінчук

Віталь Пінчук можа стаць хакеістам «Таронта».

Паўночнаамерыканскі журналіст Роб Коуч заявіў, што нападнік мінскага «Дынама» Віталь Пінчук з вялікай верагоднасцю перайдзе ў НХЛ, дзе ім ужо цікавяцца некалькі каманд, піша theleafsnation.com.

У сезоне-2025/26 нападнік правёў 25 матчаў у складзе «зуброў», дзе набраў 24 ачкі (10+14) пры паказчыку карыснасці «+11» і 8 хвілін штрафу.

Пінчук — цікавы гулец, і не дзіўна, што многія клубы НХЛ праяўляюць да яго цікавасць, прызнаецца Роб Коуч.

«Яго пераход у НХЛ выглядае непазбежным. Засталося толькі зразумець, дзе ён хоча гуляць. Мяркуецца, што Віталь будзе шукаць каманду, дзе зможа праявіць сябе на кантракце навічка, а ўжо пасля гэтага — падпісаць больш выгадную дамову», — цытуе Коуча NHL Trade Rumors.

Аўтар партала TheLeafsNation Джон Стейтцер у сваім артыкуле адзначыў, што форвард мінскага «Дынама» можа стаць патэнцыйнай мэтай для «Таронта Мэйпл Ліфс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках