7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну крыўдна

1
Пуціну крыўдна

Вось і прымай такіх гасцей.

Вось прымай такіх гасцей! Пуцін і абед у гонар Такаева даў, і ў Вялікі тэатр з ім схадзіў, і бяспеку ўзмацніў да найвышэйшага ўзроўню — удзень на Цвярскім бульвары камунальнікі адчынілі ўсе каналізацыйныя люкі. Не інакш як зламыснікаў шукалі.

І што прэзідэнт Казахстана ў адказ на такі царскі прыём? Назваў Пуціна «дзяржаўным дзеячам глабальнага маштабу». Усяго толькі. А Трампа падчас нядаўняга візіту ў Вашынгтон велічаў «вялікім дзяржаўным дзеячам». Прычым Трамп прымаў не аднаго Такаева, а ўсіх сярэднеазіяцкіх лідараў разам у межах саміту «Цэнтральная Азія — ЗША».

Кармі такіх у Гранавітай палаце Крамля, садзі іх у імператарскую ложу Вялікага тэатра, пазявай там на гала-канцэрце майстроў мастацтваў Казахстана. А яны ў адказ, што ты не найвялікшы, а ўсяго толькі выдатны, не святы, а пустэльнік, і далей па класіцы.

Крыўдна, га?

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках