Сем самых «разумных» гарадоў свету 2025 года
3- 13.11.2025, 12:03
- 4,124
Гэта лідары інавацый і ўстойлівага развіцця.
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO) апублікавала Глабальны індэкс інавацый 2025 года (GII), вызначыўшы сто найбуйнейшых цэнтраў тэхналагічнага прагрэсу. Сем гарадоў вылучыліся як сусветныя лідары ў галіне «разумных» тэхналогій, устойлівага развіцця і лічбавых рашэнняў, піша Intereting Engineering (пераклад — сайт Charter97.org).
Цюрых узначаліў рэйтынг дзякуючы стратэгіі Smart City Zürich, якая выкарыстоўвае лічбавыя платформы для кіравання транспартам, адходамі і энергіяй.
Осла заняў другое месца, захоўваючы лідарства ў «зялёным» развіцці: 90% новых аўтамабіляў тут — электрамабілі, а горад на 60% забяспечваецца гідраэнергіяй.
Жэнева, рэалізуючы праект Smart Canton, актыўна ўкараняе экалагічныя і лічбавыя тэхналогіі, уключаючы сеткі LoRaWAN і гідраўлічныя сістэмы ацяплення.
Дубай здзейсніў імклівы рывок — з 12-га на 4-е месца, дзякуючы штучнаму інтэлекту ў кіраванні транспартам і праектам па пераходзе на 75% чыстай энергіі да 2050 года.
Абу-Дабі ідзе падобным курсам: платформа TAMM аб’ядноўвае сотні дзяржаўных паслуг анлайн, а праект Zayed Smart City ўкараняе штучны інтэлект у гарадскую інфраструктуру.
Лондан прасоўвае ўстойлівую мабільнасць — ад зоны нізкіх выкідаў да ўстаноўкі 5G у метро.
Капенгаген, які замыкае сямёрку, імкнецца стаць першым у свеце вугляродна-нейтральным горадам да 2025 года — 62% жыхароў ужо перамяшчаюцца на веласіпедах.