У Беларусі прынялі рашэнне, якое паказвае на праблемы ў эканоміцы
3- 13.11.2025, 11:51
- 7,844
Апошні раз так рабілі тры гады таму.
У Беларусі праіндэксавалі мінімальную зарплату — з кастрычніка яна складае 752,52 рубля, паведамляе Мінпрацы. Гэта на 26,52 рубля больш, чым было раней.
Мінімальная зарплата — гэта найніжэйшы дазволены законам памер аплаты працы наёмнага работніка, які працуе на стаўку і выконвае абавязкі ў поўным аб'ёме.
З чым звязаная цяперашняя індэксацыя мінімалкі, у Мінпрацы не ўдакладняюць. Аднак такое рашэнне, як правіла, прывязана да ўзроўню інфляцыі. Нагадаем, рост цэн у гэтым годзе не ўпісваецца ў прагноз чыноўнікаў.
Да гэтага апошні раз мінімалку індэксавалі ў лістападзе 2022-га — гэта адбылося пасля таго, як гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 15,2%.
Для наймальнікаў індэксацыя азначае, што за кастрычнік зарплаты работнікаў на поўную стаўку павінны быць не менш за 752,52 рублёў.
У Мінпрацы таксама нагадваюць, што з 1 студзеня 2026 года мінімальная зарплата вырасце да 858 рублёў.