5 снежня 2025, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукойл» пайшоў на паклон да ЗША

3
«Лукойл» пайшоў на паклон да ЗША

Пра што просіць расійскі нафтавы гігант?

Расійская кампанія «Лукойл» падала заяўку на адтэрміноўку санкцый з боку Мінфіна ЗША, якія ўступяць у сілу 21 лістапада 2025 года.

Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на ананімныя крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле дадзеных Reuters, у заяве кампаніі «Лукойл» гаворыцца, што ёй патрэбны час для выканання наяўных абавязацельстваў і разгляду прапаноў па продажы актываў, таму расійскі нафтавы гігант просіць ЗША працягнуць адтэрміноўку санкцый для некаторых сваіх аперацый. Заяўку «Лукойл» падаў у Міністэрства фінансаў ЗША. Як на гэта адрэагавалі ў Злучаных Штатах, пакуль невядома.

У кастрычніку бягучага года Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб увядзенні новых санкцый супраць расійскіх кампаній «Раснафта» і «Лукойл». Гэта стала адным з крокаў па ўзмацненні ціску на расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, каб ён скончыў вайну супраць Украіны.

Калі «Раснафта» больш залежыць ад унутранага расійскага рынку, то «Лукойл» — ад міжнароднага, таму новыя амерыканскія санкцыі мацней за ўсё ўдарылі менавіта па «Лукойлу». Кампанія спрабуе прадаць свае міжнародныя актывы, але пакуль гэта не атрымліваецца.

Спачатку міжнароднымі актывамі «Лукойла» зацікавілася швейцарская кампанія Gunvor. Але пазней стала вядома пра магчымыя сувязі Gunvor з Крамлём, і яна адмовілася ад здзелкі. Цяпер «Лукойл» шукае новых пакупнікоў.

Reuters мяркуе, што яе актывы могуць купіць за бясцэнак. Напрыклад, актывамі расійскага нафтавага гіганта зацікавілася казахстанская нацыянальная нафтавая кампанія «КазМунайГаз». Акрамя таго, паводле дадзеных Reuters, брытанская нафтагазавая кампанія Shell выявіла цікавасць да шэльфавых праектаў «Лукойла» ў Гане і Нігерыі. Але ў Shell адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках