Сікорскі: Мы лепш будзем есці траву, чым станем расійскай калоніяй
6- 13.11.2025, 10:16
- 4,456
Кіраўнік МЗС Польшчы патлумачыў матывацыю Варшавы да павелічэння абаронных выдаткаў.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што калі б Расія змагла захапіць Украіну, наступнымі былі б іншыя суседнія краіны, у прыватнасці Польшча.
Пра гэта Сікорскі сказаў у падкасце The Rest Is Politics: Leading.
«Людзі разумеюць, навошта гэта трэба, і ўспрымаюць гэта без супраціву», — адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, сітуацыя настолькі сур'ёзная, што нават калегі з еўрапейскіх міністэрстваў дзівяцца магчымасці такіх выдаткаў, на што польскі міністр фінансаў адказвае: «Калі б я гэтага не рабіў, мяне б разарвалі на кавалкі».
«Мы лепш будзем есці траву, чым зноў станем расійскай калоніяй», — падкрэсліў Сікорскі.