7 снежня 2025, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на прылаўках заўважылі чыпсы са сцягам Паўночнай Карэі

12
У Беларусі на прылаўках заўважылі чыпсы са сцягам Паўночнай Карэі

Фотафакт.

У інтэрнэце з’явілася відэа пра тое, што ў продажы заўважылі новы смак чыпсаў вядомай маркі «Премьер» — «Кімчы рамен». На ўпакоўцы прадукту намаляваны сцяг Паўночнай Карэі, а прадаецца ён у сетцы будаўнічых гіпермаркетаў, перадае «Онлайнер».

Відэа размясціў карыстальнік пад нікам @vaznahto. На пачцы намаляваная ёмістасць з ежай, надпісы: «Бульбяныя чыпсы са смаком кімчы рамен» і «Абмежаваная серыя», а таксама сцяг Паўночнай Карэі ў кружочку з подпісам: «Карэйская кухня». Вытворцам пазначана гомельская кампанія «Белпродукт» — пры гэтым на сайце прадпрыемства на момант публікацыі такі смак чыпсаў не заяўлены.

У каментарыях аўтар відэа адказаў, што знайшоў гэтыя чыпсы ў краме «ОМА» на «Экспабелі». На сайце гандлёвай сеткі сапраўды ёсць такі прадукт — праўда, без фота. Цана за пачак указана 3,87 рубля. Мы сапраўды знайшлі іх у краме на вул. Каменнагорскай — тады на прылаўках іх не было, прадавец прынёс пачак са склада.

Chat GPT вызначыў іерогліфы на пачцы як карэйскія і даў даслоўны пераклад: «кімчы рамен» і «самастойнасць, гара» — верагодна, літаральны пераклад назвы брэнда.

У асартыментным шэрагу гэтай гандлёвай маркі раней былі смакі «Сметана і цыбуля», «Сметана і сыр», «Краб», «Пікантнае мяса на вуглях», «Бекон».

@vaznahto

У Беларусі з’явіліся чыпсы са смаком КІМ чы

♬ 原声 - kimjongun

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках