8 снежня 2025, панядзелак, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянскіх салдатаў вучаць украінскаму досведу

1
Італьянскіх салдатаў вучаць украінскаму досведу

Армія краіны рыхтуецца да адбіцця малых БПЛА.

Італія пачала рыхтаваць вайскоўцаў да адбіцця малых дронаў з выкарыстаннем драбавікоў, натхняючыся досведам Украіны, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

У ходзе вайны дроны сталі адным з ключавых узбраенняў. Паводле ацэнак, яны прычыніліся да 80% баявых страт. На гэтым фоне Украіна распрацавала шматслаёвую сістэму супрацьдзеяння беспілотнікам, дзе адной з найбольш эфектыўных мер на блізкай дыстанцыі аказаўся драбавік.

Інструктар па стральбе і прэзідэнт Італьянскай федэрацыі спартыўнай стральбы Марка Анджэллі адзначыў, што навучанне салдат выкарыстанню драбавікоў супраць FPV-дронаў стала важнай часткай падрыхтоўкі. Ва Украіне 413-ы асобны рэйдавы батальён стварыў спецыяльную праграму, выкарыстоўваючы элементы спартыўнай стральбы, уключна са стральбой з рухомых платформаў і з грузавікоў. За сем месяцаў курс прайшлі 400 салдат.

У Італіі для гэтага створана школа супрацьдроннай тактыкі ў Пізе. Вайскоўцы выкарыстоўваюць спецыяльны драбавік Benelli M4 AI Drone Guard, распрацаваны Beretta Defense Technologies. Драбавік разлічаны на знішчэнне дронаў на адлегласці да 50 метраў (да 100 метраў у аптымальных умовах) з дапамогай спецыяльных патронаў Norma Governmental AD-LER з 350 вольфрамавымі дробінамі, якія забяспечваюць высокую верагоднасць паражэння.

Анджэллі падкрэслівае, што драбавікі — гэта толькі «апошняя лінія абароны», калі іншыя сістэмы супрацьдзеяння дронам аказваюцца неэфектыўнымі. Яны дазваляюць салдатам абараняць сябе і сваіх таварышаў. Нягледзячы на скепсіс некаторых экспертаў, досвед Украіны паказвае эфектыўнасць драбавікоў супраць малых манеўраных дронаў.

Італія ўжо навучае войскі новым метадам, а іншыя еўрапейскія краіны закупляюць Benelli і ствараюць уласныя праграмы. Анджэллі заклікае НАТА ўкараняць падобныя курсы на ўзроўні ўсяго альянсу, бо пагроза дронаў нікуды не знікае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках