8 снежня 2025, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пагасіць Маскву»: у вайне наспявае цікавы этап

24
«Пагасіць Маскву»: у вайне наспявае цікавы этап
Калаж: Focus.ua

Пакуль што Украіна толькі «пашчыпала» Расію.

Нанесеныя Украінай удары па расійскай паліўнай і энергетычнай інфраструктуры прывялі да сур'ёзных праблем на ўнутраным рынку паліва ў РФ. Масква ўжо робіць спробы зняць або абнуліць імпартныя пошліны, каб завозіць бензін, дызель і іншыя нафтапрадукты з-за мяжы — у першую чаргу з Кітая і Індыі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главрэду» расказаў прэзідэнт Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія ХХІ», эксперт па міжнародных энергетычных пытаннях і бяспецы Міхаіл Ганчар.

Паводле яго слоў, Украіне трэба пашыраць кола аб'ектаў паражэння.

«З 2023-га года мы наносілі ўдары найперш па нафтаперапрацоўчых магутнасцях РФ, цяпер б'ём часткова і па нафтавым транспарце. Па энергасістэме было нанесена літаральна некалькі удараў, але гэта былі лакальна адчувальныя ўдары, не больш таго. І пры гэтым Расія сістэмна атаковала і атакуе нашыя аб'екты генерацыі і энергасістэмы. Мы ж расіян толькі пашчыпалі», - сказаў Ганчар.

У той жа час Расія разбурыла амаль 40% газаздабычы Украіны

«Затое мы па аб'ектах Газпрама яшчэ нават не пачыналі біць, а тут нам ёсць дзе разгуляцца», - адзначыў эксперт.

Ганчар упэўнены, што варыянт энергетычнай блакады сталічнага рэгіёна РФ, то бок Масквы і вобласці, павінен стаяць у парадку дня.

«Бо тэрыторыя Расіі велізарная, усю яе мы не можам ахапіць, дый у гэтым няма патрэбы. Усе «пачвары пекла» сядзяць у Маскве, таму трэба проста пагасіць сталіцу РФ», - упэўнены эксперт.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках