Спачатку Тайвань, потым Расія
10- Дзяніс Яраслаўскі
- 8.10.2025, 10:13
- 6,754
Якія войны намеціў сабе Кітай на бліжэйшае паўстагоддзе.
Мы ўсе хочам завяршэння вайны. Але, хутчэй за ўсё, свет да гэтага не гатовы.
Маятнік гісторыі, расхістаны Расіяй, не спыніцца проста так. У бліжэйшыя дзесяць гадоў нас чакае перыяд войнаў, пасля якога геапалітычная карта свету, якую мы вывучалі ў школе, зменіцца да непазнавальнасці.
8 ліпеня праўладная кітайская газета Wenweipo апублікавала артыкул пад назвай «Шэсць войнаў, у якіх Кітай павінен удзельнічаць у наступныя 50 гадоў»:
Аб’яднанне з Тайванем (2020–2025).
Вяртанне астравоў Спратлі (2025–2030).
Вяртанне Паўднёвага Тыбету (2035–2040).
Вяртанне астравоў Дзяоюйдао (Сенкаку) і Рукю (2040–2045).
Аб’яднанне Вонкавай Манголіі (2045–2050).
Вяртанне земляў ад Расіі (2055–2060).
Але, на мой погляд, гэты часавы прамежак занадта расцягнуты. Судзячы з тэмпаў глабальных працэсаў, усё гэта можа адбыцца значна раней.
Дзяніс Яраслаўскі, Facebook