Мінабароны Вялікабрытаніі: сотні ракет для Украіны даставілі на некалькі месяцаў раней
- 10.10.2025, 16:25
- 3,538
Ідзе гаворка пра лёгкія шматмэтавыя ракеты (LMM).
Сотні зенітных ракет былі дастаўленыя ва Украіну на пяць месяцаў раней запланаванага тэрміну.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
Як адзначаецца, міністр па пытаннях абароннай гатоўнасці і прамысловасці Вялікабрытаніі Люк Поллард узначаліў гандлёвую дэлегацыю, якая на гэтым тыдні наведала Кіеў з мэтай павелічэння ваеннай падтрымкі Украіны.
- Важныя для Украіны ракеты дастаўленыя на некалькі месяцаў раней запланаванага тэрміну, - гаворыцца ў паведамленні.
Гэта стала магчымым пасля таго, як найбуйнейшы вытворца дронаў ва Украіне інвеставаў 200 млн фунтаў стэрлінгаў у вытворчасць дронаў у Вялікабрытаніі, стварыўшы 500 працоўных месцаў.
Як праінфармавалі ў абаронным ведамстве, гэтыя ракеты, вядомыя як лёгкія шматмэтавыя ракеты (LMM), забяспечваюць абарону Украіны ад пагрозаў з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года.
- Апошні этап пагаднення на суму 1,6 млрд фунтаў стэрлінгаў, падпісанага ў пачатку года, дазволіць інтэграваць гэтыя ракеты, што забяспечваюць перамогу ў баях, у сістэму супрацьпаветранай абароны Украіны, што з’яўляецца важным крокам для развіцця ўласных суверэнных магчымасцяў Украіны, - распавялі ў Вялікабрытаніі.
Таксама Поллард дадаў, што Вялікабрытанія ўмацоўвае сваю непахісную адданасць дапамозе Украіне ў абароне ад незаконнага ўварвання Расіі.
- Толькі ў гэтым годзе мы трацім 4,5 млрд фунтаў стэрлінгаў на ваенную падтрымку Украіны, што з’яўляецца найбольшай сумай за ўсю гісторыю, - сказаў ён.