Стала вядома, колькі чалавек затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з пачатку года
3- 13.09.2024, 19:54
- 18,624
Звесткі агучылі праваабаронцы.
З пачатку 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя больш за 55 чалавек, заяўляюць праваабаронцы «Вясны».
.
На 17 з іх ураспачатыя крымінальныя справы. Палова затрыманых была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці. Праваабаронцы кажуць, што гэтыя лічбы могуць быць большымі, бо поўных звестак няма.
Пад асаблівы надгляд на мяжы трапляюць як беларусы, так і грамадзяне іншых краін, пераважна ўкраінцы.
Людзей дапытваюць, іхнія тэлефоны правяраюць, на некаторых проста ў аўтобусе надзяваюць кайданкі, а па іншых прыходзяць праз некалькі дзён.
Са слоў праваабаронцаў, праверкі адбываюцца не толькі на мяжы з Еўразвязам, але і на мяжы з Расеяй.