Вэнс назваў тры пункты «мірнага плана» Трампа
41- 13.09.2024, 12:34
- 8,872
Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША агучыў сваё бачанне прычын вайны.
Лідар Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп "пасадзіць" перад сабой расейцаў, украінцаў, еўрапейцаў і растлумачыць ім дэталі "плана міру". Гэты план павінен нібыта гарантаваць РФ бяспеку ад NАТО, паколькі Украіна паабяцае, што не будзе ўступаць у гэтую арганізацыю. Аб абмене акупаваных тэрыторый і адсутнасці абароны на "мір з Расіяй" сэнатар-рэспубліканец Джэймс Дэвід Вэнс распавёў у падкасце шоў Шона Раяна (Shawn Ryan Show Podcast).
Вэнс коратка апісаў, як бачыць прычыны вайны, якую РФ вядзе ва Украіне. Ён заявіў, што прычына - гэта нібыта паклады прыроднага газу ў Крыме і іншыя рэсурсы Украіны (сельская гаспадарка, карысныя выкапні), і менавіта за іх ваюе Крэмль. Акрамя таго, палітык упэўнены, што баявыя дзеянні працягваюцца выключна праз тое, што на гэтым зарабляюць вытворцы зброі ў ЗША і Еўропе. Дональд Трамп бачыць гэта і прапануе спыніць вайну за тры простыя крокі, растлумачыў Вэнс палітыку свайго патрона, які абраў яго патэнцыйным віцэ-прэзідэнтам.
“Крым размешчаны на вельмі вялікім радовішчы прыроднага газу. Многія войны вядуцца праз прыродныя рэсурсы, і я гарантую вам, што часткова зацікаўлены расейцы, часткова зацікаўлены еўрапейцы і, вядома, многія амерыканскія інвестары. Гэта мае шмат агульнага з грашыма, давайце проста будзем сумленнымі”, - заявіў прадстаўнік рэспубліканскай партыі.
Якія пункты “плана міру” Трампа:
баявыя дзеянні спыняюцца на лініі баявога судотыку і не згадваецца аб вяртанні амаль 20% тэрыторыі Украіны, акупаваных Расеяй;
Крэмль атрымлівае гарантыі, што Украіна ніколі не стане сябрам NАТО;
аднаўленне разбуранай украінскай інфраструктуры цалкам ускладаецца на Еўрапейскі Звяз.
“Гэта, верагодна, будзе выглядаць як бягучая лінія размежавання. Гэта становіцца як дэмілітарызаваная зона, каб расейцы не ўварваліся зноўку”, — чуваць на відэа падкаста.
JD Vance says that Trump’s “peace plan” for Ukraine is to let Russia keep all the Ukrainian territory they currently occupy (nearly 20% of Ukraine) and give Russia a guarantee that Ukraine will never join NATO and any other “allies institution” [EU?]
— Republicans against Trump (@RpsAgainstTrump) September 12, 2024
A vote for Trump is a vote… pic.twitter.com/nDC9nWNWBD
Адзначым, у ліпені прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на прапановы Трампа наконт спосабу закончыць вайну. Ён растлумачыў, што гэта "дрэнная ідэя" і што амерыканскі палітык не зможа прымусіць Пуціна спыніцца. На думку ўкраінскага кіраўніка дзяржавы, Крэмль "корміць" расейцаў тэрытарыяльнымі "дасягненнямі", таму не можа спыніць вайну, таму што страціць уладу.