Уладальнік японскай кампаніі абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні
3- 13.09.2024, 12:19
- 8,844
КДБ сфальсіфікаваў ліставанне.
"Поўнай містыфікацыяй" назваў рэпартаж на тэлеканале "Беларусь 1" уладальнік японскай кампаніі Масанары Сато, якога назвалі "інструктарам" затрыманага паводле абвінавачання ў шпіянажы грамадзяніна Японіі Масатасі Наканісі. У інтэрв'ю японскаму выданню Mainichi Shimbun Сато абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні.
Сато, якога ў рэпартажы назвалі "прадстаўніком вайсковай выведкі Японіі", звярнуў увагу на тое, што прадэманстраваны ў сюжэце рускі пераклад чата значна адрозніваецца ад японскага арыгінала. Паводле яго сцвярджэння, там, дзе, паводле інфармацыі беларускага боку, гаворка ішла пра «містыфікацыю ЗША» (артыкул праілюстраваны стоп-кадрам), насамрэч гаворка ішла пра моц Кітая, а згадкі ЗША не было наогул (у рэпартажы была прадэманстраваная перапіска на абедзве тэмы, не выключана, што яго аўтары няправільна супаставілі японскія і расейскія тэксты.
Са сцвярджэння Сато, прадэманстраваная перапіска з Наканісі, з якім ён сапраўды знаёмы шмат гадоў і часта камунікаваў, тычылася магчымасці развіцця бізнэсу ў Беларусі і ніяк не звязана з выведвальнай дзейнасцю.