18 лiстапада 2024, панядзелак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уручаная Шнобэлеўская прэмія

7
Уручаная Шнобэлеўская прэмія

Лукашэнка атрымліваў яе двойчы.

Шнобэлеўская прэмія (Ig Nobel) прысуджана камандзе, якая выявіла, што сысуны могуць дыхаць праз анальную адтуліну. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайте.сайце.

Падчас узнагароджання арганізатары ўказалі, што гэта яскравы прыклад таго, як выдатныя навуковыя адкрыцці могуць паходзіць з самых нечаканых крыніц.

Пасля серыі выпрабаванняў на мышах, пацуках і свіннях японскія навукоўцы выявілі, што жывёлы паглынаюць кісларод, які паступае праз прамую кішку. Вынікі даследавання ляглі ў аснову клінічнага выпрабавання, закліканага высветліць, ці можа падобная працэдура лячыць дыхальную недастатковасць.

Узнагароды Ig Nobel уручаюцца за дасягненні, якія "спачатку прымушаюць людзей смяяцца, а затым задумацца".

Лаўрэаты Шнобэлеўскай прэміі атрымалі свае ўзнагароды на цырымоніі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце 12 верасня.

Адзначым, Лукашэнка двойчы станавіўся лаўрэатам Шнобэлеўскай прэміі. Першы раз — у 2013 годзе за "забарону публічных воплескаў". У 2020 - за адмаўленне каранавірусу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках