Storm Shadow навялі на Кінгісепскі машынабудаўнічы завод у РФ
6- 13.09.2024, 10:29
- 9,892
УСУ атрымалі каардынаты "тлустай" цэлі.
Для ўкраінскіх абаронцаў, якія практычна атрымалі дазвол біць ракетамі Storm Shadow па РФ, ужо падрыхтавалі “тлустую” цэль – завод у Санкт-Пецярбургу.
Крымскія партызаны заслалі агента ў Кінгісепскі машынабудаўнічы завод у Санкт-Пецярбургу. Паводле інфармацыі "Атэш", на аб'екце вырабляюць гусенічныя тракі для бранятэхнікі, прычэпы, дызельныя генератары, катары для спецназа.
У Telegram-канале партызан адзначылі, што пасля атрымання дазволу УСУ біць ракетам Storm Shadow па тэрыторыі Расеі менавіта завод у Пецярбургу з'яўляецца "выдатнай мэтай для ліквідацыі ВПК РФ".
Агент партызан апублікаваў фота некалькіх лакацый завода і падзяліліся каардынатамі 59.895927, 30.396470.