Politico: Брытанія і ЗША дазволяць Украіне біць дальнабойнай зброяй па РФ ужо ў гэтым месяцы
6- 13.09.2024, 10:13
- 4,138
Пастанова можа быць узгодненая на Генеральнай асамблеі ААН.
ЗША і Брытанія могуць зняць абмежаванні з Украіны для ўдараў па Расеі дальнабойнай зброяй у гэтым месяцы. Пагадненне можа быць узгодненае на Генеральнай асамблеі ААН.
Пра гэта паведамляе Politico.
Днямі прэм'ер-міністр Брытаніі Кір Стармер наведаў Белы дом, дзе сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Лідары абмеркавалі магчымае зняцце абмежаванняў з Украіны для выкарыстання дальнабойнай зброі. Гаворка ідзе аб дазволе біць дальнабойнымі заходнімі ракетамі, прадстаўленымі Украіне, па вайсковых цэлях на тэрыторыі Расеі.
Чатыры брытанскія чыноўнікі ў каментары Politico заявілі, што не чакаюць ніводнай афіцыйнай аб'явы ў гэтыя выходныя. Адзін з іх выказаў меркаванне, што пагадненне ЗША і Брытаніі можа быць пацверджанае на Генеральнай асамблеі ААН не пазней за гэты месяц. Тады сусветныя лідары, уключаючы Байдэна і Стармера, збяруцца ў Нью-Ёрку.
Заходнія чыноўнікі таксама мяркуюць, што гэтая пастанова сама па сабе не зменіць ход вайны. Тым не менш Захад усё больш адкрыты да просьбаў Украіны, каб дапамагчы спыніць расейскі наступ на ўсходнім фронце на працягу апошніх месяцаў.