15 лiпеня 2025, aўторак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі шахматыстка спрабавала атруціць спаборніцу на чэмпіянаце

11
У Расеі шахматыстка спрабавала атруціць спаборніцу на чэмпіянаце

Выпадак здарыўся ў Дагестане.

На чэмпіянаце ў расейскім Дагестане ў шахматах спартоўка Аміна Абакарава выліла на дошку невядомае рэчыва, перадае Telegram-канал Baza.

Турнір праходзіў у Махачкале 2 жніўня. Перад пачаткам спаборніцтваў адна з удзельніц турніру вывучыла спіс спартовак, падышла да пэўнага стала, выліла нешта на стол і расцерла вадкасць шахматнай фігурай.

Відавочцы паведамляюць, што жанчыне, якая сядзела за гэтым сталом, стала блага. Арганізатары спаборніцтваў паглядзелі камеры назірання і выклікалі паліцыю.

Праводзіцца праверка паводле артыкуле "Наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках