У стралка з Турцыі, які стаў героем мэмаў, знайшлі «беларускі след»
10- 7.08.2024, 11:47
- 10,716
Фотафакт.
Юсуф Дзікеч уразіў публіку падчас спаборніцтваў у стральбе з пнеўматычнага пісталета з дыстанцыі 10 м у змешаных парах. 51-гадовы турак заваяваў свой першы медаль на Гульнях, узяўшы разам з Шэўваль Ілайдай срэбра. Але запомніўся ён не вынікамі, а сваім выглядам.
Юсуф выступаў у самым звычайным адзенні і акулярах для карэкцыі зроку, а падчас стральбы стаяў у расслабленай позе, трымаючы руку ў кішэні. Турэцкі стралок стаў героем дзясяткаў мэмаў.
Цяпер жа ў ягоным Instagramе знайшлі “беларускі след”. Спартсмен на сваёй старонцы ў сацсетцы публікаваў фота беларускага шакаладу "Белавежская пушча".
Навошта стралок публікаваў гэты допіс - загадка. Ніякага апісання да фота ён не прыклаў.