СМІ: Расея страціла адразу чатыры населеныя пункты ў Курскай вобласці
10- 7.08.2024, 11:21
- 10,078

На Курск наступаюць да 2 тысяч байцоў УСУ, на падыходзе другі эшалон.
УСУ з тэрыторыі Сумскай вобласці прарвалі мяжу з РФ, увайшоўшы на тэрыторыю Курскай вобласці. Мясцовая ўлада абвясціла аб эвакуацыі ўсіх муніцыпальных устаноў у Суджы. Сённяшняя раніца паказала невясёлую для Крамля карціну. Дар'іна, Свердлікава, Гогалеўка і Ганчароўка ўжо пад кантролем УСУ, перадае dialog.ua.
Пра гэта таксама паведамляе расейскі «ваенны карэспандэнт» Лачэн на сваёй старонцы ў сацсетцы. Z-ваенкары прызнаюцца, што на некаторых участках Курскай вобласці УСУ прасунуліся ўглыб на 5 км. З сабой захапілі не толькі пяхоту, але і артылерыю, бранятэхніку і беспілотнікі. Вораг чакае, што сённяшняя раніца будзе напружанай.
Супраціўнік паведамляе аб 2 тысячах украінскіх абаронцах на тэрыторыі вобласці. Таксама чакаюць падыход другога эшалона, які будзе ўзброены дронамі.
Расейскія ваенкары адзначылі добрую працу УСУ ў галіне СПА і РЭБ. Сёння ВКС РФ ужо не змогуць наносіць удары па УСУ з-за вялікай шчыльнасці СПА на гэтым участку.
Украінскі ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка заявіў, што Кіеў разбурыў планы Крамля, які планаваў у жніўні атакаваць Сумшчыну па прыкладзе Харкаўшчыны. Для гэтай мэты супраціўнік сабраў на мяжы жывую сілу і вайсковую тэхніку.